(да Міжнароднага дня роднай мовы)
Мова… Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.
Анатоль Грачанікаў
З 3 студзеня па 18 лютага 2025 года праходзіла міжрэгіянальная сеткавая акцыя «Беларускія пісьменнікі — дзецям», што рэалізоўвалася рэсурсным цэнтрам «Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя» пры падтрымцы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
Мэта акцыі — абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы для дзяцей беларускіх аўтараў.
На агульнай платформе з 3 студзеня па 18 лютага 2025 года ва ўсіх аматараў роднага слова была магчымасць падзяліцца напрацаванымі матэрыяламі ў 6 намінацыях:
*Майстры слова
*Тэатр ля мікрафона
*Літаратурная гасцёўня
*Пачыталі? Пагуляем!
*Прэзентуем!
*Вялікай Перамозе!
Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 236 чалавек (рэгістрацыю прайшлі 215) амаль з усіх рэгіёнаў нашай краіны. Вельмі парадаваў сваімі работамі Брэсцкі рэгіён (16 чалавек).
Сярод удзельнікаў акцыі 169 вучняў 1-11 класаў, 48 супрацоўнікаў бібліятэк, 14 настаўнікаў і выхавацеляў.
Не стала выключэннем і наша школа. Бібліятэкар Якімовіч Н.Р. прыняла ўдзел у акцыі «Беларускія пісьменнікі — дзецям», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.
На платформе PADLET у намінацыі “Майстры слова” была размешчана прэзентацыя “Генадзь Аўласенка”.
За удзел ў акцыя бібліятэкар Якімовіч Н.Р. атрымала сертыфікат.
