Мова… Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

I ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць,

I думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.

                            Анатоль Грачанікаў

 

З 3 студзеня па 18 лютага 2025 года праходзіла міжрэгіянальная сеткавая акцыя «Беларускія пісьменнікі — дзецям», што рэалізоўвалася рэсурсным цэнтрам «Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя» пры падтрымцы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Мэта акцыі — абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы для дзяцей беларускіх аўтараў.

На агульнай платформе з 3 студзеня па 18 лютага 2025 года ва ўсіх аматараў роднага слова была магчымасць падзяліцца напрацаванымі матэрыяламі ў 6 намінацыях:

*Майстры слова

*Тэатр ля мікрафона

*Літаратурная гасцёўня

*Пачыталі? Пагуляем!

*Прэзентуем!

*Вялікай Перамозе!

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 236 чалавек (рэгістрацыю прайшлі 215)  амаль з усіх рэгіёнаў нашай краіны.  Вельмі парадаваў сваімі работамі Брэсцкі рэгіён (16 чалавек).

Сярод удзельнікаў акцыі 169 вучняў 1-11 класаў, 48 супрацоўнікаў бібліятэк, 14 настаўнікаў і выхавацеляў.

Не стала выключэннем і наша школа. Бібліятэкар Якімовіч Н.Р. прыняла ўдзел у акцыі «Беларускія пісьменнікі — дзецям», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

На платформе PADLET у намінацыі “Майстры слова” была размешчана прэзентацыяГенадзь Аўласенка”.

За удзел ў акцыя бібліятэкар Якімовіч Н.Р. атрымала сертыфікат.