З 8 студзеня па 17 лютага 2026 года праходзіла міжрэгіянальная сеткавая акцыя «Люблю свой край», што рэалізоўвалася рэсурсным цэнтрам «Школьная бібліятэка XXI стагоддзя» пры падтрымцы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. Тэма акцыі сёлета – любоў і павага да Беларусі, да яе звычаяў і традыцый. Мэта акцыі «Люблю свой край» – абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы беларускіх аўтараў пра родны край. На агульнай платформе з 8 студзеня па 17 лютага 2026 года ва ўсіх аматараў роднага слова была магчымасць падзяліцца напрацаванымі матэрыяламі ў 6 намінацыях: “Пазнаём Беларусь разам”, “Каб любіць Беларусь нашу мілую”, “У зачараваным царстве”, “Песня льецца і віецца”, “У пошуках скарбаў”, “Яны ж – нават моцныя – трошкі мімозы”. У акцыі «Люблю свой край» прынялі ўдзел 213 чалавек з устаноў адукацыі ўсёй краіны. Не стала выключэннем і наша бібліятэка. На платформе PADLET было размешчана дзве работы ў намінацыях “Яны ж – нават моцныя – трошкі мімозы” і “У пошуках скарбаў”.