Купала, Я. З кутка жаданняў: вершы, паэмы, п’есы: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Янка Купала. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 445, [1] с. – (Школьная бібліятэка). У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882—1942) увайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п’есы «Раскіданае гняздо» і «Тутэйшыя».
Быкаў, В. Знак бяды; Ваўчыная яма: аповесці. — Мінск: Маст. літ., 2009. — 350 с. — (Школьная бібліятэка). Прадмова М. Тычыны.
Аповесці «Знак бяды» і «Ваўчыная яма» характарызуюць якасна новы этап у творчасці народнага нісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003).
Навуменка, І. Аповесці, апавяданні: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Іван Навуменка; [складальнік З. І. Падліпская]. — Мінск: Беларусь, 2009. — 349, [2] c.; 22 см. — (Школьная бібліятэка). У кнігу ўвайшлі творы народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуюцца навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў для абавязковага вывучэння і пазакласнага чытання.
Колас, Якуб (пісьменнік; 1882—1956) Новая зямля; Сымон-музыка: паэмы: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Якуб Колас. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 547, [2] с. – (Школьная бібліятэка). Паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» належаць да лепшых здабыткаў паэтычнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа (1882—1956).
Беларускія народныя казкі: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / складальнікі: В. В. Давідовіч і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 335 с.; 22 см. (Школьная бібліятэка). У зборнік уключаны дзіцячыя казкі са скарбніцы шэдэўраў беларускага фальклору. Юны чытач здзейсніць цудоўнае падарожжа ўтаямнічы свет, які створаны народнай фантазіяй. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Янішчыц, Я. І. Выбранае: вершы, паэмы: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Яўгенія Янішчыц; [прадмова А. Бельскага, с. 3―16]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 246, [1] c. — (Школьная бібліятэка). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносін паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.
Жук, А. А. Паляванне на Апошняга Жураўля: аповесць, апавяданні: для ст. шк. узросту / Алесь Жук; прадм. Анатоля Кудраўца. — Мінск: Маст. літ., 2009. — 254 с. — (Школьная бібліятэка). У кнігу Алеся Жука, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, увайшлі вядомая аповесць «Паляванне на Апошняга Жураўля» і апавяданні розных гадоў.
Баравікова, Р. А. Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Раіса Баравікова; маст. М. Р. Казлоў, Н. У. Сустава; [прадмова А. Карлюкевіча]. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 140, [2] c. — (Школьная бібліятэка). Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь — даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.
Сучасная беларуская паэзія: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / укладанне А. Лесавіка; прадмова Л. Гарэлік]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 525, [1] с. — (Школьная бібліятэка). У кнігу ўвайшлі лепшыя творы сучасных беларускіх паэтаў рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для чытання і вывучэння ў агульнаадукацыйных установах.
Сучасная беларуская проза: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / укладанне А. Лесавіка]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 462, [1] с. — (Школьная бібліятэка). 17019 экз. У кнігу ўвайшлі лепшыя творы сучасных беларускіх празаікаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для чытання і вывучэння ў агульнаадукацыйных установах.
Сучасная беларуская драматургія: для сярэд. і ст. шк. узросту. — Мінск: Маст. літ., 2009. — 493 с. — (Школьная бібліятэка). У зборнік увайшлі драматычныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для чытання і вывучэння ў агульнаадукацыйных установах.
Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 326 с. – (Школьная бібліятэка). Ян Баршчэўскі (1794 (?) – 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны яго твор – «Шляхціц Завальня», дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове «чуваць беларуса». Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам «Тысяча і адна ноч».
Крапіва, К. Вершы, байкі: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Кандрат Крапіва; [укладанне В. Шніпа; прадмова С. Лаўшука, с. 3―17]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 429, [1] c. — (Школьная бібліятэка). У кнізе друкуюцца сатырычныя і гумарыстычныя вершаваныя творы Кандрата Крапівы, напісаныя ім на працягу свайго сямідзесяцігадовага пісьменніцкага шляху.
Чыгрынаў, Іван Гаўрылавіч (пісьменнік ; 1934—1996). Плач перапёлкі: раман, апавяданні / Іван Чыгрынаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 445, [2] с.; 22 см. — (Школьная бібліятэка). Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934-1996) склалі раман «Плач перапёлкі» і апавяданні розных гадоў.
Марчук, Г. В. Казкі, п’есы, навелы: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Георгій Марчук; [складальнік З. І. Падліпская]. — Мінск: Беларусь, 2009. — 301, [2] c. — (Школьная бібліятэка). У кнігу ўвайшлі творы вядомага беларускага пісьменніка Беларусі, ўключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў.
Мележ, І. П. Людзі на балоце: раман з «Палескай хронікі»: [для старэйшага школьнага ўзросту] / Іван Мележ; [прадмова С. Андраюка]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 412, [2] с. — (Школьная бібліятэка). «Людзі на балоце» — славуты раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921—1976), першы з цыкла «Палеская хроніка». Гісторыя кахання Васіля і Ганны, якая хвалюе не адно пакаленне чытачоў, пачынаецца якраз у той час, калі беларуская вёска перажывала страшэнны злом. Вялікія гістарычныя падзеі, прыватныя лёсы людзей пісьменнік сплятае ў цікавую і знакаваю гісторыю, сучасны беларускі эпас.
Караткевіч, У. С. Быў. Ёсць. Буду: [кніга паэзіі: для старэйшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Караткевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 151 с. — (Школьная бібліятэка). У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў — Уладзіміра Караткевіча, напісаныя ім у апошнія гады жыцця. У іх ён выказаў сваё паэтычнае крэда, думку аб ролі і прызначэнні паэзіі, адказнасці мастака перад людзьмі.
Старажытная беларуская літаратура: зборнік: літаратура Сярэднявечча. Літаратура эпохі Адраджэння, Барока. Класіцызм. Асветніцтва. Ад рамантызму да рэалізму: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту]. — Мінск: Вышэйшая школа, 2010. — 381, [1] с. ; 22 см. — (Школьная бібліятэка). У зборнік уключаны творы старажытнай пісьменнасці вялікіх гуманістаў-асветнікаў Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, С. Полацкага і інш. У асноўным гэта летапісы, жыціі, палітычная сатыра — літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы.
Слово о полку Игореве: [перевод]. Песнь о Зубре: [перевод: для среднего и старшего школьного возраста] / Николай Гусовский; [составитель Г. М. Юстинская]. — Минск: Беларусь, 2009. — 220, [2] c. — (Шк. б-ка). В книгу вошли выдающиеся произведения: памятник древнерусской литературы конца 12 века “Слово о полку Игореве” в переводах на русский и белорусский языки Н. Заболоцкого, В. Жуковского, Янки Купалы; поэма белорусского поэта-латиниста эпохи Возрождения Николая Гусовского “Песнь о зубре” в переводах Я. Семежона и Я. Порецкого. Приводятся также оригинальные тексты этих памятников литературы.
Чергинец, Николай Иванович (писатель; кандидат юридических наук; род. 1937). Сыновья: роман: [для среднего и старшего школьного возраста] / Николай Чергинец; [предисловие Б. Громова]. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 511 с.; 22 см. — (Школьная библиотека). В книге известного белорусского писателя Николая Чергинца рассказывается о войне в Афганистане, о трагических судьбах советских солдат, о матерях, не дождавшихся своих сыновей с этой войны. Герои произведения проходят тяжелые испытания, но не теряют мужества, человечности, любви к Родине.
Айтматов, Чингиз Торекулович (писатель; 1928—2008). Плаха: роман / Чингиз Айтматов. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя Петруся Броўкі, 2009. — 351 с. — (Школьная библиотека). Чингиз Айтматов — писатель с мировым именем, классик русской и киргизской литературы, лауреат престижнейших премий. Его книги — «И дольше века длится день…», «Прощай, Гульсары!», «Белый пароход», «Пегий пес, бегущий краем моря» — переведены на десятки языков. Эти романы-притчи стали достоянием мировой литературы. Роман «Плаха», как и многие другие произведения Айтматова, предупреждают о том, что Судный день начался давно — надо только заставить себя это увидеть. Серия: Школьная библиотека Издательство: Беларус. Энцыкл. імя Петруся Броўкі.
Чехов, Антон Павлович (писатель; 1860—1904). Рассказы. Повести. Пьесы: для среднего и старшего школьного возраста / А. П. Чехов; сост. Р. С. Сидоренко. — Минск: Беларусь, 2009. — 413, [2] с.: портр. — (Школьная библиотека). В книгу включены произведения известного русского писателя А. П. Чехова (рассказы, повести, пьесы), рекомендуемые программой по русской литературе для общеобразовательных учреждений. Рекомендуется учащимся 8—11 классов для обязательного изучения и для внеклассного чтения.
Булгаков, Михаил Афанасьевич (писатель; 1891—1940). Белая гвардия; Мастер и Маргарита: романы: для детей среднего и старшего школьного возраста/Михаил Булгаков. — Минск: Выш. шк., 2009. — 669, [2] с. — (Школьная библиотека). Романы «Белая гвардия» и «Мастер и Маргарита» являются лучшими произведениями творческого наследия М. Булгакова (1891-1940).