Акцыя «Беларуская казка — розуму падказка»

Акцыя «Беларуская казка — розуму падказка»

З 3 студзеня па 14 лютага 2024 года пад дэвізам «Родная мова — галоўная культурная каштоўнасць» праходзіла сеткавая акцыя «Беларуская казка — розуму падказка»!
Мэта акцыі — абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз казку.
Арганізатар акцыі — гарадскі рэсурсны цэнтр «Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава». Пры падтрымцы ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі». У супрацоўніцтве з гарадскім клубам школьных бібліятэкараў «Буквіца» і сеткавай суполкай «Школьныя бібліятэкары горада Мінска».
Бібліятэкар Якімовіч Н.Р. прыняла ўдзел у акцыі «Беларуская казка — розуму падказка», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.
На платформе PADLET у намінацыі “Чытаем і гуляем” (крыжаванкі, віктарыны, квэсты па казках) была размешчана віктарына “Адгадай казку”.
За удзел ў акцыя бібліятэкар Якімовіч Н.Р. атрымала сертыфікат.