«Кнігі нашага дзяцінства»

Уладзімір Караткевіч. Казкі. У кнігу ўвайшлі тры казкі славутага пісьменніка. Казкі былі напісаны шмат гадоў таму, але іх змест і сёння застаецца сучасным і актуальным, таму што закранутыя ў іх тэмы — вечныя. Разам з героямі казак маленькія і дарослыя чытачы будуць вучыцца спагадзе, дабрыні, шчырасці, сумленнасці. Выдатныя малюнкі мастачкі Наталлі Табушавай зробяць чытанне яшчэ больш прыемным.
«Нам не трэба вайны» З моманту вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мінула 75 гадоў, але боль ад перажытага беларускім народам не сціхае да нашага часу. Тэма Вялікай Айчыннай вайны заўсёды была актуальнай для творчасці беларускіх пісьменнікаў, асабліва тых, хто стаў сведкам гэтых падзей. Боль­шасць вершаў, сабраных у кнізе, напісаны ў часы ваеннага ліхалецця. У іх адлюстраваны думкі і надзеі людзей, вера ў спакойную мірную будучыню, гучыць пратэст супраць вайны і прыгнёту.
«Любай маме» У зборніку сабраны прыгожыя, цёплыя і пранікнёныя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку на зямлі – маці. Кніга знойдзе водгук у сэрцы самых маленькіх чытачоў, а таксама іх бацькоў. Выбранымі вершамі можна павіншаваць матулю з Днём нараджэння, Днём маці і са святам 8 Сакавіка.
Змітрок Бядуля. Казкі. Серыя «Кнігі нашага дзяцінства» папоўнілася зборнікам твораў яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры. Выданне «Змітрок Бядуля. Казкі» адкрываецца творам з назвай «Скарб», якая добра пасуе да ўсёй самой кнігі. Невялікая па аб’ёме – усяго на чатыры казкі – кніга заклікана заваражыць, зачараваць чытача, які робіць першыя крокі ў свеце беларускай літаратуры.
Максім Багдановіч «Зачарованае царства» Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў серыі «Кнігі нашага дзяцінства» падрыхтавала кнігу «Зачарованае царства». Яе складаюць паэма- казка «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» і нізка вершаў з кнігі «Вянок».
«Залатая яблынька» Беларускі фальклор — невычэрпная крыніца натхнення пісьменнікаў і мастакоў. У выданне ўвайшлі добра вядомыя нам беларускія народныя казкі, ілюстрацыі да якіх зрабіў мастак С.А. Волкаў, нанова пераасэнсаваўшы творы беларускага фальклора. Сучасныя, яркія і вясёлыя малюнкі да кожнай казкі заахвоцяць дзяцей да чытання і ўздымуць ім настрой.