«Таямніцы беларускай мовы»

«Этыкет па-беларуску» З новай кнігі серыі «Таямніцы беларускай мовы» маленькія чытачы даведаюцца, як правільна прывітацца і развітацца па-беларуску ў залежнасці ад часу дня, як адказаць на падзяку або папрасіць кагосьці нешта зрабіць, якія моўныя канструкцыі ўласцівы роднай мове, а якіх лепш пазбягаць. Выданне змяшчае цікавыя звесткі з гісторыі этыкету, а таксама займальныя заданні.